Па стане на 16 жніўня ў раёне завершана ўборка зерневых. Па выніках жніва 2024 лідыруюць:
ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД ЭКІПАЖАЎ КАМБАЙНЕРАЎ:
 Дзмітрый САВІЦКІ з ААТ “Агра-Ляскавічы”, які на “КЗ-14” убраў 330 гектараў плошчы і намалаціў 1345 тон збожжа;
 Камбайнер Мікалай МАРЦІНОВІЧ і памочнік камбайнера Аляксей МАНЕЕЎ з ААТ “Чалюшчавічы”, якія на “КЗС-1218” убралі 448 гектараў плошчы і намалацілі 1240 тон збожжа;
 Камбайнер Аляксей КЛІМЧЫК і памочнік камбайнера Аляксей НЕВЯРОЎСКІ з УП “Палессе-Аграінвест”, якія на “КЗС-1218” убралі 617 гектараў плошчы і намалацілі 1228 тон збожжа;
 Камбайнер Генадзь РУТТА і памочнік камбайнера Канстанцін КОРБУТ з УП “Палессе-Аграінвест”, якія на “TORUM” убралі 572 гектары плошчы і намалацілі 1181 тону збожжа;
 Камбайнер Уладзімір АКУЛЬЧЫК і памочнік камбайнера Анатолій СЯРАПІН з ААТ “Чалюшчавічы”, якія на “КЗС-1218” убралі 407 гектараў плошчы і намалацілі 1160 тон збожжа.
ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ КАМБАЙНЕРАЎ:
 Мікалай ЛУКША з ААТ “Пціч-Агра”, які на “КЗС-1218” убраў 413 гектараў плошчы і намалаціў 554 тоны збожжа.
 ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД КАМБАЙНЕРАЎ (У СКЛАДЗЕ ЭКІПАЖА – ЖАНЧЫНА):
 Руслан КАЧЭЛЯ і Валянціна ЗУБАР з ААТ “Чалюшчавічы”, якія на “КЗС-1218” убралі 385 гектараў плошчы і намалацілі 1006 тон збожжа.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА:
 Сяргей ШАРАЕЎ з УП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-6501А8” перавёз 2362 тоны збожжа;
 Сяргей КАЗЕЛ з УП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605” перавёз 1576 тон збожжа;
 Сяргей САЎЧАНКА з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-555142” перавёз 1215 тон збожжа;
 Андрэй НЕСЦЯРЧУК з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-457043” перавёз 1166 тон збожжа;
 Мікалай ПАЛУЯН з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-457043” перавёз 1088 тон збожжа;
 Іван КОЗІК з ААТ “Навасёлкі”, які на “МАЗ-555142” перавёз 1001 тону збожжа.
НА СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАХ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА СЯРОД АПЕРАТАРАЎ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ:
 Аляксандр ЯЦУК з ААТ “Чалюшчавічы”, які на “RIELA GDT-240” дапрацаваў 1605 тон зерня;
 Валерый АТРОШЧАНКА з УП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240” дапрацаваў 1345 тон зерня;
 Валерый ЯЦУК з УП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240” дапрацаваў 1337 тон зерня.
Алена ГАЛЕНЯ, 
 старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.
 Фота Галіны КАЗАК.
 





Оставить комментарий