Нядаўна мой погляд прыцягнула дэталь, якая псуе агульнае ўражанне ад кафэ “Кулінарыя”: на ганку ўстановы пачала разбурацца абліцовачная цэгла.
Агучаная мною праблема – гэта пытанне эстэтыкі і бяспекі наведвальнікаў. Сітуацыя, скажам так, яшчэ не крытычная, але ўжо дакладна патрабуе хуткага рэагавання з боку адказных службаў.
З прыходам дажджоў і снегу сітуацыя будзе толькі ўскладняцца. Вільгасць, пранікаючы ў расколіны і шчыліны, будзе спрыяць далейшаму разбурэнню канструкцыі. Мароз, які будзе чаргавацца з адлігай, зробіць гэты працэс яшчэ больш інтэнсіўным. У выніку тое, што сёння выглядае як невялікая праблема, заўтра можа ператварыцца ў сур’ёзную небяспеку, вырашэнне якой запатрабуе не малых фінансавых укладанняў.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.





Оставить комментарий