На адной з цэнтральных вуліц райцэнтра ад рук хуліганаў пацярпеў аўтобусны прыпынак.
Неабходна разумець, што аўтобусны прыпынак – не проста кавалак металу і шкла. Гэта важны аб’ект інфраструктуры любога населенага пункта, які прызваны забяспечваць камфорт землякоў.
Што да пашкоджанага вандаламі прыпынку па вуліцы Бумажкова, то ён карыстаецца попытам не толькі ў пасажыраў грамадскага і службовага транспарту, а і ў людзей сталага ўзросту, якія з задавальненнем выкарыстоўваюць яго як месца для кароткага адпачынку падчас шпацыраў на рынак ці ў паліклініку.
Камфортным для пасажыраў і землякоў цяпер наўрад ці яго назавеш. Невядомыя пашкодзілі заднюю сценку – і цяпер там “гуляюць” скразнякі.
Вось і атрымліваецца: пакуль адныя дазваляюць сабе такое стаўленне да гарадской маёмасці, другія пакутуюць ад адсутнасці камфорту.
І яшчэ, немалаважны факт для разважанняў: тыя грошы, якія ДРБУ-112 вымушана будзе выдаткаваць на рамонт прыпыначнага пункта, маглі б стаць укладаннем у пешаходную дарожку да аднаго з пад’ездаў шматпавярхоўкі. Вось такая, аднак, няхітрая матэматыка.
В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий