Прадстаўнік Рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Стравіта» Валянціна Сцяпанава сустрэлася з працоўным калектывам «Петрыкаўскіх навін»

0
372

Прадстаўнік Рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Стравіта" Валянціна Сцяпанава сустрэлася з працоўным калектывам "Петрыкаўскіх навін"

Прадстаўнік Рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Стравіта» Валянціна Сцяпанава сустрэлася з працоўным калектывам «Петрыкаўскіх навін»з мэтай растлумачэння палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 года «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі» і папулярызацыі новага механізму фарміравання пенсіённых накапленняў.

Супрацоўнік страхавога прадпрыемства расказала аб магчымасцях, якія прадастаўляе прадпрыемства «Стравіта», адзначыла, што гэты ўказ накіраваны на пашырэнне магчымасцей для павышэння матэрыяльнага забеспячэння пры дасягненні пенсіённага ўзросту, стымулявання ўдзелу грамадзян у добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі.

Прадстаўнік Рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Стравіта" Валянціна Сцяпанава сустрэлася з працоўным калектывам "Петрыкаўскіх навін"

Магчымасць работнікаў удзельнічаць у фарміраванні асабістага пенсіённага рахунку — адна з прыярытэтных задач Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, зацверджанай Указам Кіраўніка дзяржавы 29 ліпеня 2021 г. № 292

Калектыў раёнкі прымаў актыўны ўдзел у гутарцы, жыва абмяркоўваў дадзеную тэму, а прадстаўнік «Стравіта» дала кваліфікаваную кансультацыю і адказала на ўсе пытанні.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о