У наша поле зроку днямі трапіў прасеўшы тратуар па вуліцы Валадарскага: побач з бардзюрам утварылася варонка дыяметрам каля 30-ці сантыметраў.

Пазначаны факт выклікае вялікую занепакоенасць. Па-першае, сваёй траўманебяспечнасцю для землякоў, чый шлях дадому ці на працу “ляжыць” праз згаданую вуліцу. Не за гарамі зіма, і прыпарошаная снегам варонка, калі своечасова яе не ліквідаваць, стане рэальнай пагрозай здароўю. Да ўсяго іншага традыцыйна дбаем пра парадак і прыгажосць на вуліцах райцэнтра.
З улікам вышэйсказанага, спадзяемся на аператыўнае ўхіленне выяўленага недахопу.

В. МІКАЛАЕВА,
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о