На днях давялося пабываць у аграгарадку Бабунічы. Прыгожы населены пункт – нічога не скажаш. Сучасная школа, прыгожы мясцовы Дом культуры, у кветках патанае тэрыторыя Храма Святой Тройцы – усё ўбачанае прыносіла станоўчыя эмоцыі. Акрамя аднаго непрыгляднага факту. Праязджаючы па цэнтральнай дарозе ў вочы “кінулася” добраўпарадкаванне тэрыторыі аднога з аб’ектаў сельгасгаспадаркі. А менавіта: у
агароджы для выгулу жывёлы віднелася вялікая адтуліна.
На мой погляд, гэта не проста недагляд, а сур’ёзная праблема, якая можа мець шэраг
негатыўных наступстваў. Гэта і бяспека жывёлы, і ахова тэрыторыі, і санітарныя нормы. Кіраўніцтву гаспадаркі неабходна звярнуць увагу на дадзены недахоп. Добраўпарадкаванне населеных пунктаў – задача ўсіх, хто там жыве і працуе.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий