Прыміце віншаванні з прафесійным святам!
Утрыманне ў тэхнічна спраўным стане гідратэхнічных сістэм, каналаў, збудаванняў, вадасховішчаў, надзейная абарона сельгасугоддзяў ад разбуральных паводак – паўсядзённая праца меліяратараў. Дзякуючы вашым намаганням у севазварот уключаны шматлікія забалочаныя землі, пабудаваны аб’екты сацыяльнай і вытворчай сферы. Ваш высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, працавітасць забяспечваюць развіццё і прывабнасць раёна.
Упэўнены, што абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў, у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і надалей будзеце рабіць істотны ўнёсак у паспяховае развіццё Петрыкаўшчыны.
Жадаем вам здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці.
Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючы абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў





Оставить комментарий