У рамках Праграмы супра-цоўніцтва паміж аддзелам адукацыі Петрыкаўскага раён-нага выканаўчага камітэта і Праваслаўнай царквой на 2021-2025 гады і ў мэтах духоўна-маральнага выхавання асобы на асновах праваслаўных трыдыцый і каштоўнасцей падведзены вынікі завочных раённых Пакроўскіх адукацыйных і педагагічных чытанняў, прысвечаных Дню Маці і Святу Пакровы Прысвятой Багародзіцы, на тэму “80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў”.

Падведзены вынікі Пакроўскіх адукацыйных чытанняў.

Як адзначыла метадыст ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Таццяна Марчанка, асноўнай мэтай чытанняў стала далучэнне падрастаючага пакалення да спадчыны і традыцый гіста-рычнага мінулага славянскіх народаў, фарміраванне духоўна-маральнага светабачання падрастаючага пакалення.

Добры ўзровень і якасць падрыхтоўкі паказалі вучні і педагогі Гімназіі горада Петрыкава”, Сярэдняй школы №2 горада Петрыкава, Бабуніцкай, Курыціцкай, Галубіцкай, Чалюшчавіцкай, Капаткевіцкай, Навасёлкаўскай сярэдніх школ, Грабаўскай пачатковай школы.

Па выніках конкурсу пераможца-мі раённых Пакроўскіх адукацый-ных і педагагічных чытанняў сталі:

У секцыі педагогаў дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана настаўнік Бабуніцкай школы Валянціна Некрашэвіч, дыпломам 2-й ступені – настаўнік Курыціцкай школы Жанна Калеснікава, дыпломам 3-й ступені – настаўнік Навасёлкаўскай школы Алена Брэус.

У секцыі вучняў узроставай катэгорыі ад 7 да 12 гадоў дыплом 1-й ступені атрымала вучаніца Грабаўскай пачатковай школы Маргарыта Навічэнка, дыплом 2-й ступені – вучаніца Чалюшчавіцкай школы Кацярына Сілівончык, дыпломі 3-й ступені – вучаніца Капаткевіцкай школы Караліна Рабчанка і вучаніца Галубіцкай школы Ксенія Дамасевіч.

У секцыі вучняў узроставай катэгорыі ад 13 да 17 гадоў дыпломам 1-й ступені была ўзнагароджана вучаніца Сярэдняй школы №2 горада Петрыкава Марыя Фралова, дыпломам 2-й ступені – вучаніца гімназіі горада Петрыкава Кацярына Дзягцяр, дыпломамі 3-й ступені – вучаніца Чалюшчавіцкай школы Мілана Корбут і вучаніца Капаткевіцкай школы Ганна Пісанік.

Віншуем з годнымі вынікамі!

Запісала Анастасія КІСЕЛЁВА.

Фота прадастаўлена раённым вучэбна-метадычным кабінетам.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о