Днямі ва ўрочышчы Бахмат адбылося ўрачыстае шанаванне хлебаробаў-тысячнікаў, што працуюць у гаспадарцы “Палессе-Агра-інвест”. Павіншаваць аграрыяў акрамя дырэктара Міхаіла Капінскага прыбылі старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці Віталь Яроменка і намеснік генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ па ідэалагічнай рабоце, персаналу і сацыяльным развіцці Генадзь Цецярук.

Па працы і пашанаПа працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана Па працы і пашана

– Сёлета вы намалацілі у 1,5 раза больш зерня, чым ў мінулым годзе. Дазвольце павіншаваць вас з годным ураджаем і пажадаць моцнага здароўя і дабрабыту – адзначыў Віталь Аляксандравіч. Падзякаваў хлебаробам і Міхаіл Капінскі, адзначыўшы, што нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я, працаўнікі сельгаспрад-прыемства належным чынам зрабілі сваю працу – убралі зерне якасна і тэрмінова. Павіншаваць маладзёжныя экіпажы прыбыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Дар’я Туравец. Увогуле граматы і грашовыя прэміі атрымалі ў гэты дзень дзесяць чалавек.
Пасля ўрачыстасці хлебаробаў чакалі салодкія гасцінцы: кавуны і печыва з газіроўкай, а артысты аўтаклуба выканалі для аграрыяў шэраг добра вядомых усім народных песень.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о