2 і 3 верасня творчая дэлегацыя Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” знаёміла жыхароў і гасцей сталіцы ХХХ Дня беларускага пісьменства – горада Гарадок Віцебскай вобласці, слаўнага сваім гераічным мінулым і поспехамі сучасных жыхароў, а таксама  легендарным творам 19 стагоддзя Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”–  з лепшымі здабыткамі мастацкага слова Гомельшчыны як за апошнія 30 гадоў, так і за перыяд, які прайшоў ад завяршэння Дня беларускага пісьменства ў Добрушы.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

На прыгожай святочнай пляцоўцы (на якой у час агульнабеларускага свята былі прадстаўлены кніжныя дасягненні адразу двух абласцей – Гомельскай і Гродзенскай)  пісьменнікі Гомельшчыны сумарна на працягу васьмі гадзін прэзентавалі чытачам 7  цікавых літаратурна-музычных праектаў і праграм, ажыццявілі прэзентацыі знакавых для вобласці серый кніг, а таксама новых выданняў, якія выйшлі з друку напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

З самага ранку  2 верасня  гамяльчане прадставілі  тут праграму  “На зямлі Кірылы Тураўскага…”. Гэта была прэзентацыя выдавецкага праекта, ажыццяўляемага ў Гомельскай вобласці з 2013 па 2023 гады Гомельскім аблвыканкамам і Гомельскім абласным аддзяленнем СПБ у межах абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Госці свята – чытачы  і гледачы – а іх на гомельскай пляцоўцы было нямала, знаёміліся з амаль 60 выданнямі праекта (іх прадставілі супрацоўнікі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна на чале з намеснікам дырэктара Т.Барабаншчыкавай)  маглі патрымаць у руках і пагартаць аўтарскія кнігі паэзіі, прозы, літаратурнай публіцыстыкі, драматургіі, твораў для дзяцей і адначасова пабачыць і паслухаць лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі, заснаванай у гонар беларускага святара і асветніка Кірылы Тураўскага. Выступленні Уладзіміра Гаўрыловіча,  Лідзіі Долбікавай, Тамары Кручэнкі, Іны Спасібінай, Соф’і Шах, Аляксея Бычкова, Іны Зарэцкай, а таксама прадстаўніцы старажытнага Добруша Людмілы Яськовай, паэта і музыкі, аўтара-выканаўцы Віктара Задарожнага (які, дарэчы, як і А.Бычкоў) выконваў песні на вершы лаўрэатаў абласной літарурнай прэміі, безумоўна, запомніліся слухачам і гледачам.

Скарыстаўшы кароткі перапынак паміж творчымі сустрэчамі, гомельская пісьменніцкая дэлегацыя наведала цэнтральную бібліятэку, дзе адбылася цікавая сустрэча з яе супрацоўнікамі. На памяць з нагоды Дня беларускага пісьменства Уладзімір Гаўрыловіч ад імя усіх літаратараў Гомельскай вобласці падараваў гарадокскім чытачам вялікі кніжны падарунак – серыю выданняў палескіх літаратараў з іх аўтографамі. Гэтаму падарунку (гомельскія пісьменнікі спецыяльна правялі асобную акцыю-праект “Гарадокскаму чытачу – ад літаратараў Палесся”) тут былі шчыра рады. Бібліятэкары вельмі прасілі гамяльчан прыехаць зноў у Гарадок, у бібліятэку, каб прэзентаваць гэты ўнікальны дар пасля рэспубліканскага свята…

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

        “Зямля славянскіх сэрцаў” – так называлася прэзентацыя  літаратурна-мастацкага, краязнаўча-асветніцкага праекта – міжнароднага альманаха “Літара. Литера. Літера”, адзначанага ў 2023 годзе галоўным прызам Славянскага літаратурнага фестывалю “Залаты Віцязь” (аўтар праекта – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, празаік, публіцыстыст, драматург Уладзімір Гаўрыловіч), а таксама выданняў міжнароднага фестываля “Славянскія літаратурныя дажынкі” (“Пад небам адзіным” (Бранск-Гомель), “Літаратурная Гомельшчына”) і міжнароднага фестывалю паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы”. І гэтая творчая праграма Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выклікала ўдзячныя водгукі ў сэрцах гледачоў і слухачоў.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

Уладзімір Гаўрыловіч,   Лідзія Долбікава, Тамара Кручэнка, Іна Спасібіна, Соф’я Шах, Аляксей Бычкоў, Іна Зарэцкая, Людміла Яськова Віктар Задарожны і супрацоўнікі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі хораша прымалі на святочнай пляцоўцы прадстаўнічую дэлегацыю ўрада і мясцовых органаў улады, пазнаёмілі іх з дасягненнямі і кніжнымі навінкамі 2023 года. Асаблівая ўвага была звернута на ўнікальны ў краіне выдавецкі праект  па выніках Абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага — “На зямлі Кірылы Тураўскага…”.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

Вечарам пісьменнікі Гомельшчыны сталі ўдзельнікамі ўрачыстага адкрыцця юбілейнага свята беларускага пісьменства, якое было вельмі запамінальным і яркім.

Прыемна, што ўпершыню ў гісторыі свята, гісторыі Нацыянальнай літаратурнай прэміі адразу два прадстаўнікі Гомельшчыны сталі лепшымі пісьменнікамі года краіны.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

У намінацыі “Проза” лепшым мастацкім творам быў прызнаны раман-версія “Па веры вашай…” вядомага беларускага літаратара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Гаўрыловіча.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

А лепшым паэтычным творам краіны прызнана кніга вянка вянкоў вянкоў санетаў вядомай беларускай паэтэсы, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Соф’і Шах.

Не менш напружаным, але плённым быў і другі дзень свята.  Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця яго 3 верасня палескія літаратары прайшліся  па ўсіх пляцоўках-маршрутах з музычным прывітаннем-запрашэннем наведаць прэзентацыі новых кніг, новых твораў аўтараў Гомельшчыны.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

        Так, другі дзень  на святочнай пляцоўцы пачаўся з праграмы “Дзеля міру на зямлі”. Гэта была прэзентацыя кніг заслужанага дзеяча культуры Беларусі, празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Гаўрыловіча “Па веры вашай” (Мінск, “Звязда”, 2022; рамана “Любі бліжняга твайго… “ (часопіс “Полымя” (№7-8, 2023), драматычнай аповесці “Я тоже сын человеческий». «Кабардинская легенда», Ростов-на-Дону, 2023).

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!
ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

Затым гарадокскія гледачы, чытачы, слухачы прымалі канцэртную праграму    “Ад прадзедаў спакон вякоў…” Музычная прэзентацыя паэта, кампазітара, выканаўцы, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, члена Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, члена Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва Віктара Леанідавіча Задарожнага выклікала захапленне ва ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.

Завяршылася напружаная праца гомельскай творчай дэлегацыі на свяце беларускага пісьменства праграмай    “Жыві, маё Палессе!”,  у час якой  адбыліся прэзентацыі новых твораў і новых кніг гомельскіх пісьменнікаў.

ПІСЬМЕННІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ ГОДНА ПРАДСТАВІЛІ РЭГІЁН НА ХХХ СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: У НАС ДВА ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ!

У перапынках паміж прэзентацыямі палескія творцы ўсклалі кветкі да мемарыяла загінуўшых воінаў, наведвалі іншыя творчыя пляцоўкі, правялі сустрэчы з калегамі з іншых рэгіёнаў, зрабілі шмат фотаздымкаў на памяць. Свята  ў Гарадку прайшло цікава, насычана і запамінальна.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сардэчна віншуе лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча і Соф’ю Мікалаеўну Шах з вялікай творчай перамогай. Новых Вам твораў і звычайнага чалавечага шчасця!

Савет абласнога аддзялення ГА “СПБ” выказвае падзяку кіраўніцтву і калектыву абласной універсальнай бібліятэкі за зладжаную сумесную працу ў Гарадку, з’яднаную адной мэтай – годна прадставіць літаратуру Гомельскай вобласці рэспубліканскаму чытачу. Гэта атрымалася!

Дар’я ЖЫРОЎСКАЯ, прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

pismennik.by

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о