З 14 па 16 лістапада ў Гарадскім цэнтры культуры горада Гомеля прайшоў I міжнародны фестываль мастацтваў “Gomel Fest 2019”.
У горадзе над Сожам сабраліся таленавітыя танцоры з гарадоў Беларусі і іншых краін – гэта больш за 50 калектываў розных узростаў і накірункаў.
Дзіцячы харэаграфічны калектыў “Задорынкі” прадстаўляў Петрыкаўскую дзіцячую школу мастацтваў.
Удзельнікі калектыву прадэманстравалі кампазіцыю “Купалінка”, у намінацыі “сольны танец” выступіла Яна Супруненка з рускім народным танцам “Субботея”.
Таксама ў рамках фестывалю праходзіў абласны адборачны тур на Міжнародны танцавальны праект «DreamDanceFest” “Славянскага базару”.
Па выніках конкурсу нашы дзяўчынкі сталі дыпламантамі I ступені і прайшлі на Рэспубліканскі адборачны тур, які адбудзецца ў маі 2020 года ў Мінску.
Трэба адзначыць, што гэта паездка стала магчымай, дзякуючы падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яго кіраўніку Святланы Блінец, дырэктара ДШМ Святланы Шамолавай, а таксама бацькоў, за што ім шчыра дзякуем.
Ірына Супруненка.
Фота аўтара.
Оставить комментарий