Над самай праезнай частка “вісіць” дрэва – такую сітуацыю днямі назіраў на адной з вуліц рацэнтра. “Расце” яно побач з агароджай аднаго з дамоў з боку вуліцы. Надламанае амаль ля самага кораня, яно пагрозліва нахілілася і “завісла” над дарогай, адабраўшы значную частку апошняй у кіроўцаў і пешаходаў.
Так, дом мае нежылы выгляд, аднак, верагодна, ёсць людзі, якія прынялі яго па спадчыне, а значыць павінны клапаціцца пра ўтрыманне ў належным стане прыдамавой тэрыторыі. Мяркуем, што ў бліжэйшы час аварыйнае дрэва з прылягаючай да праезнай часткі тэрыторыі будзе выдалена.
А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.






Оставить комментарий