На варце эканамічнай бяспекі дзяржавы

0
166

Сёлета спаўняецца 35 гадоў з дня ўтварэння падатковых органаў Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне Марынай Паўлаўнай Асташовай.

Гісторыя падатковай службы Рэспублікі Беларусь налічвае ўжо больш за 35 гадоў. Пачыналася яна яшчэ тады, калі наша краіна ўваходзіла ў склад СССР. Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і развіцця, сёння падатковая служба ўяўляе сабой развітую структуру,
якая пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, імкнучыся пры гэтым ісці ў нагу з часам, гнутка і аператыўна рэагаваць на змены, якія адбываюцца. Паспяховая работа падат ковых органаў дае дадатковыя магчымасці для павелічэння зарплаты работнікам бюджэтнай сферы, выплат пенсій і дапамог, развіцця сельскай гаспадаркі, будаўніцтва дарог, жылля і выканання іншых сацыяльных праграм дзяржавы.

– Марына Паўлаўна, раскажыце калі ласка, якія напрамкі і задачы лічацца найбольш важнымі ў рабоце падатковай службы?

– Забеспячэнне поўнага і свое часовага паступлення падаткаў і збораў у бюджэт – галоўная задача падатковых органаў. І тут асноўным напрамкам работы з’яўляецца стварэнне для добрасумленных плацельшчыкаў такіх умоў, пры якіх яны не сустрэнуць пры выкананні падатковых абавязацельстваў ніводнай перашкоды. Напрыклад, з 2024 года маёмасныя падаткі можна выплачваць адзіным плацяжом, што спрасціла адміністраванне.

Акрамя гэтага, мы праводзім пастаянную інфармацыйна тлумачальную работу, займаемся вяртаннем дзяржпошліны, выдаем неабходныя даведкі. Калі казаць моваю лічбаў, то толькі фізічных асоб сярод падаткаплацельшчыкаў на Петрыкаўшчыне налічваецца 18826 чалавек, а таксама 411 індывідуальных прадпрымальнікаў і 407 арганізацый.

– Галоўнай каштоўнасцю любога калектыву з’яўляюцца яго супрацоўнікі, а паспяховая і эфектыўная работа арганізацыі напрамую залежыць ад іх прафесійных якасцяў і талентаў. Прадстаўце, калі ласка, вашу каманду.

– Нязменна – асновай нашай службы з’яўляюцца людзі, якія сумленна і добрасумленна выконваюць абавязак перад дзяржавай,  разумеюць усю важнасць і адказнасць ускладзенай на іх задачы. Сёння ва ўпраўленні працуюць 6 чалавек: Людміла Савянок, Кацярына Пражнікава, Вольга Малак, Вольга Прыкота і Вольга Шпігановіч.

Асаблівую ўдзячнасць хочацца выказаць усім тым, хто ўнёс годны ўклад у развіццё падатковайсістэмы раёна, – гэта Ларыса Такун, Людміла Міховіч, Тамара Макейчык, Ірына Дубік, Уладзімір Жудро, Наталля Бысава, Надзея Гурʼева, Ніна Шыкіна, Ніна Батан, Раіса Рафальская, Раіса Раманішка, Тамара Міцура, Таццяна Юшкевіч, Сяргей Міронаў, Ніна Трухановіч, Святлана Паўтаран.

– Якія словы хацелі б сказаць калегам напярэдадні Дня работнікаў падатковых органаў?

– Выказваю  падзяку супрацоўнікам і ветэранам занеацэнны ўклад у станаўленнеі развіццё сістэмы падатковых органаў Петрыкаўскага раёна, адданасць прафесіі, нязменную жыццёвую пазіцыю, мудрасць і вопыт! Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве цёплае пачуццё радасці і задавальнення ад разумення важнасці і адказнасці даручанай справы. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, чалавечага цяпла і шчасця, натхнення, стойкасці і поспехаў у нашай адказнай і такой патрэбнай дзяржаве працы.

Марыя ТАМКО.
Фота з архіва ўпраўлення па працы з падаткаплацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о