Ні вады, ні эстэтыкі

0
353

Любы прахожы зверне ўвагу на калонку, якая размяшчаецца па вуліцы Бумажкова паміж дамамі 87 і 106 – паржавелая, без колеру,   яшчэ без адмысловага рычага для выкарыстання.

Жалезная труба зялёнага колеру, размешчаная ўскрай тратуара, даўно страціла свой выгляд і ўжо не прыдатная для выкарыстання. Тады пытанне: – які яна мае сэнс? Да архітэктурнай формы яе наўрад ці можна прылічыць!

Раней водаразборныя калонкі арганічна ўпісваліся ў гарадскі пейзаж. Сёння яны ўсё радзей трапляюцца на вочы, таму што не на апошнім месцы ў дзяржавы пытанне рацыянальнага выкарыстання вады. Так, кожны з нас мае законнае права на доступ да прыроднага багацця, але бескантрольнае выкарыстанне вады абыходзіцца дастаткова дорага. За кошт дэмантажу водаразборных калонак і зніжаюцца няўлічаныя выдаткі з сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння.

Можа, тады варта службам звярнуць ўвагу і на гэты факт? Калонку трэба альбо дэманціраваць, альбо прывесці ў парадак (хоць бы пафарбаваць). Бо зразумела адно: у такім выглядзе яна існаваць не можа. А яшчэ адна важная акалічнасць: калонка ўстаноўлена на тратуары, яна так ці інакш ускладняе рух пешаходаў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о