Музыка ў стылі дыска

0
163

У гарадскім летнім амфітэатры ў суботу адбыўся творчы канцэрт Канстанціна Пугачова.

Больш за дзве гадзіны са сцэны летняга амфітэатра гучалі вядомыя сусветныя хіты. Энергія і харызма выканаўцы падарыла жыхарам і гасцям райцэнтра незабыўнае баўленне часу. У час мерапрыемства даводзілася чуць перашэптванні адпачываючых: хто такі Канстацін Пугачоў, адкуль прыехаў? Расказваем. Канстанцін Віктаравіч жыве ў Пінскім раёне і працуе зваршчыкам на Рэспубліканскім унітарным эксплуатацыйна-будаўнічым прадпрыемстве “Дняпра-Бугскі водны шлях”. Гэтым летам ён быў накіраваны на працу на Петрыкаўскі рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак.


“У маёй сям’і ніхто з музыкай не быў звязаны, не атрымоўваў я і адпаведнай адукацыі. Спяваць – мой занятак для душы. Асвойваў і асвойваю яго самастойна і прысвячаю гэтай справе шмат свайго вольнага часу, – падзяліўся Канстанцін Віктаравіч у размове з карэспандэнтам “Петрыкаўскіх навін”. – З песняю побач усё жыццё. У дзяцінстве, юнацтве, студэнцкія гады браў у рукі мікрафон на ўсе святы. Не “закінуў” любімы занятак і калі служыў на Балтыйскім флоце, і калі пачаў прафесійны шлях “на сушы”. З цягам часу ў жыцці ўвайшлі ўдзел у творчых конкурсах і фестывалях. Прыйшлі і першыя перамогі.


У творчай скарбонцы выканаўцы каля двухсот кампазіцый на рускай і англійскай мовах. Але большасць з іх – хіты расійскай эстрады. Гэта і не дзіўна, бо сам выканаўца родам ў Калінінградскай вобласці. Прызнаецца: кожная з іх для яго блізкая і непаўторная. Суразмоўца дзеліцца, калі прыехаў у камандзіроўку на Петрыкаўшчыну, работнікі раённага Дома культуры дазволілі на базе ўстановы займацца любімай справай. Ён вельмі ўдзячны за такую магчымасць і крануты ўвагай мясцовых жыхароў.
Петрыкаўская публіка прыняла выступленне Канстанціна Віктаравіча з радасцю. Сударамонтнікі, у тым ліку і кіраўнік рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка Ігар Пархоменка, падтрымлівалі калегу апладысментамі. У суботні вечар непаўторныя эмоцыі фантанавалі, абыякавых сярод слухачоў не было: землякі танчылі і падпявалі. На пытанне пра планы на бліжэйшы час наш герой, не раздумваючы, адказаў:
– Радаваць новымі песнямі. З нецярпеннем буду чакаць сустрэч з гледачамі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о