11 жніўня ў горадзе Мазыры прайшоў грамадска-палітычны форум “Беларусь адзіная”.

17 верасня – важная дата для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа. У сувязі з надыходзячым святам па ўсёй краіне праходзяць разнастайныя патрыятычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.

Моцныя і незалежныя!

Грамадска-палітычны форум “Беларусь адзіная” саб-раў прадстаўнікоў моладзі, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў з розных куткоў Беларусі для абмеркавання важных пытанняў, якія тычацца мінулага і будучага нашай краіны.

Лектарамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.

Галоўнае пытанне для абмеркаванне – вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця. Закранулі і тэму надыходзячай электаральнай кампаніі. На прыкладзе сваіх сем’яў спікеры паказалі, як змянілася палітычная, эканамічная і сацыяльная сітуацыя ў нашай краіне, параўноўваючы з 1990-мі гадамі.

“Зразумела, што Беларусь дастойна выстаяла і не паддалася правакацыям захаду, якія ў свой час раілі закрываць айчынныя заводы і купляць усё на Захадзе. Усё гэта дзякуючы нашаму нацыянальнаму лідару – Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ”, – падзяліўся Сяргей Клішэвіч.

Важнай часткай мерапрыемства стала абмеркаванне пытанняў, якія задавалі спікерам удзельнікі форума. Пытанні тычыліся розных накірункаў: “якая гістарычная асоба можа стаць нацыянальным героем Беларусі, на ваш погляд?”, “што трэба прадпрымаць, каб членаў палітычных партый стала больш?”, “якія каштоўнасці павіны быць для нас галоўнымі, каб мы змаглі абараніць нашу краіну?”.

Гутарка атрымалася пазнавальнай і цікавай, бо лектары пры адказе на пытанні выкарыстоўвалі не клішэ, а факты з асабістага жыцця.

Няма сумненняў у тым, што форум пакінуў у душы ўдзельнікаў значны след. Сваімі ўражаннямі падзялілася педагог-арганізатар ДУА “Курыціцікая сярэдняя школа” Юлія Шуберт:

– Грамадска-палітычны форум “Беларусь адзіная” – гэта магчымасць адкрыта абмер-каваць не толькі грамадска-палітычную, але і сацыяльную, эканамічную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўная тэма сустрэчы – абмеркаванне вытокаў і перспектыў беларускай мадэлі развіцця, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. Размова атрымалася цікавай і пазнавальнай. На маю думку, мы сабраліся, каб пачуць адзін аднаго і даць імпульс для развіцця грамадства на доўгія гады.

Анастасія Фелькіна, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о