Месца адпачынку патрэбна трымаць у чыстаце

0
115

Сонечнае цёплае надвор’е, якому папярэднічалі дажджы – відавочная прыкмета таго, што ў рост пойдзе пустазельная расліннасць. Асабліва відавочны гэты факт жыхарам нашага раёна.
Падкосцы расліннасці зблізку паркоўкі па вуліцы Дружба сапраўды надаецца вялікая ўвага. Яно і не дзіўна, бо зусім побач – дарога, што вядзе ў горад. Але варта зазірнуць унутр двароў, як карціна становіцца непрывабнай.
Так, у аб’ектыў нашага карэспандэнта трапілася дзіцячая гульнявая пляцоўка, якая мае сапраўды недагледжаны выгляд. Лавачкі, на якіх, мяркуецца, павінны адпачываць матулі з дзецьмі, зараслі травой настолькі, што да іх складана падысці. Спадзяёмся, што дадзеную сітуацыю вырашаць адказныя за ўчастак службы.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о