17 верасня, у Дзень народнага адзінства, на “Мінск-Арэне” Прэзідэнт Беларусі даў старт Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства”. Лідар краіны адзначыў: “Нашы людзі павінны бачыць беларускія таленты, павінны бачыць адзін аднаго, ведаць і ганарыцца”. Стартавала акцыя ў Маладзечна, а ў мінулыя выхадныя “Марафон адзінства” сустракаў Гомель.

Два дні горад над Сожам жыў у асаблі-вым рытме і стаў пляцоўкай творчасці, прасякнутай атмасферай беларускага адзінства. Выставы, квэсты, адкрыццё муралу “Будучыня краіны ў тваіх руках”, праца перасоўнай экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дыялогавыя пляцоўкі, спікерамі якіх выступілі міністр інфармацыі Марат Маркаў, журналіст Пула Першага Ігар Тур – патрыятычны марафон аб’яднаў больш за 38 тысяч чалавек. “Адзінства народа – ключавая ўмова развіцця краіны. Усё, што сёння ў нас ёсць – вынік таго, што мы заўсёды ішлі і ідзём сваім шляхам і ўсё робім разам, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў падчас марафону.
Прыгожым і яркім завяршэннем свята стаў гала-канцэрт артыстаў і творчых калектываў краіны. Гледачоў здзіўлялі кранальнымі і лірычнымі вакальнымі кампазіцыямі, энергічнымі танцамі, ігрой на музычных інструментах. Уся краіна назірала за ўзнёсласцю музычнай пастаноўкі “Славянскае сузор’е” ў выкананні Мікалая Лукашэнкі і яго выкладчыка Алены Асташкінай-Мысліўчык. Дынамічнасцю і настроем вызначаліся творчыя нумары калектываў з усіх абласных цэнтраў. Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” падарыў папуры з любімых дзесяцігоддзямі песень. На мерапрыемстве ўсе адчулі, што “Усё пачынаецца з кахання”, паспрабавалі разгадаць “Код ДНК”, пачулі “Музыку траў” і “Купалiнку”.
Святочная атмасфера “Марафону адзінства” працягвае шлях па краіне. У суботу акцыя пройдзе ў Жлобіне, дзе арганізатары абяцаюць не менш маштабнае, унікальнае і цікавае відовішча.
Дэлегацыя Петрыкаўшчыны наведае горад металургаў, каб адчуць адзінства культур і творчага патэнцыялу рэгіёнаў, выказаць неабыякавасць да будучыні Беларусі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о