На сільвінітавай абагачальнай фабрыцы Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Белкалій” працягваецца будаўніцтва расоласховішча.
Па інфармацыі тэлеграм-канала прамысловага гіганта Беларусі, першыя работы па карце № 2 спецыялісты УСП “Трэст “Раммантажбуд” пачалі ў сакавіку гэтага года. Цяпер будаўнікі займаюцца рэканструкцыяй 1 і 2 пускавых комплексаў, усталяваннем насыпу, дамбаў, падсцілаючых і ахоўных пластоў з мінеральнага грунту, усталяваннем экрана з поліэтыленавай плёнкі, умацаваннем адхонаў. Таксама вядзецца мантаж расолаправодаў, будаўніцтва помпавай станцыі.
Першы пускавы комплекс будзе здадзены ў эксплуатацыю ў канцы лістапада, – паведамляе інтэрнэт-крыніца.

Днямі на Петрыкаўскім рудаўпраўленні ўведзены ў эксплуатацыю мадэрнізаваны канвеер КЛШ 1-1000.
Канвеер створаны для больш эфектыўнай работы ў горных выпрацоўках рудніка, дзе вуглы нахілу могуць дасягаць 15 градусаў.
У галаўной частцы канвеера, які эксплуатуецца ў складзе механізаванага комплексу лавы 8-4 гарызонту – 580 метраў, усталяваны нацяжны барабан з лябёдкай ЛМ-71РВ, якая ўключаецца аўтаматычна, і тэнзадатчыкам.
Яшчэ адна асаблівасць канвеера – прамежкавая станцыя, якая стварае дадатковае нацяжэнне стужкі.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах тэлеграм-канала ААТ “Беларуськалій”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о