Лясная “казка”

0
121

Чарговы рэйд з супрацоўнікамі інспекцыі аховы прыроды выявіў несанкцыянаваную звалку ў лясным масіве.
Колькі пра беражлівае стаўленне да прыроды гаворым, аднак кожны раз знаходзяцца тыя, для каго лес – ніякое не багацце, а “любімае” месца складзіравання будаўнічага смецця і бытавых адходаў. І гэта пры тым, што фактычна ў кожным населеным пункце ёсць пляцоўкі па зборы буйнагабарытнага смецця, усталяваны кантэйнеры для раздзельнага збору адходаў, не гаворачы ўжо пра індывідуальныя кантэйнеры і штотыднёвы аб’езд трактарам сельскіх населеных пунктах.
Што рухае землякамі ў іх жаданні засмечваць лясныя лагчыны і ўзбочыны – разважаць не бяруся, цяжка зразумець іх псіхалогію. Аднак у адным упэўнены, што называецца на сто працэнтаў: падобным чынам паводзяць сябе людзі з нізкім узроўнем сацыяльнай адказнасці. Тыя, чые рукі не ведаюць працы на агульную карысць, а пра ўласную ініцыятыву тут і гаварыць не выпадае. Сорамна, землякі! Год добраўпарадкавання – цудоўная нагода перагледзець свае жыццёвыя “прынцыпы” і пачаць жыць па-людску.
Ну а кіраўніцтву лясгаса давядзецца арганізаваць работу па навядзенні парадку на падведамаснай тэрыторыі.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о