Лес – гэта не звалка!

0
147

У час сумеснага рэйду з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў лясным масіве паміж трасай М-10 і населеным пунктам Муляраўка выяўлена стыхійная звалка бытавога смецця.

На жаль, па-ранейшаму звалкі выяўляюцца на землях ляснога фонду, якія мяжуюць з населенымі пунктамі. Бытавое і будаўнічае смецце нашы людзі ўпарта, бессаромна і безадказна выносяць, вывозяць у лес.
Пра тое, што звалкі на землях ляснога фонду прыводзяць да пагаршэння якасці глебы і зніжэння прыродна-гаспадарчай каштоўнасці лясоў, а таксама з’яўляюцца прычынай пажараў, дбаючыя за парадак на ўласным падворку “гаспадары” не думаюць.
Завяршаецца спрыяльны час для навядзення парадку ў лясах, бо ў хуткім часе зямлю ўкрые снег, што ўскладніць правядзенне гэтых мерапрыемстваў. Таму раім адказным службам ліквідаваць стыхійную звалку ў бліжэйшы час.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о