У чацвер, 7 лістапада, спартыўная за-ла ДЮСШ поўнілася валейбалістамі. Спартсмены прыбылі на Адкрыты Кубак Петрыкаўскага раёна па валейболе, прысвечаны памяці Мікалая Чалага.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
На турнір прыбылі 7 каманд. У якасці гаспадароў на спаборніцтвах выступалі юныя спартсмены з першай гарадской школы і клуба “Рысі”, які аб’яднаў аматараў валейбола Петрыкаўскага раёна. Яшчэ пяць дружын прыбылі з суседніх рэгіёнаў Гомельшчыны: Акцябрскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Перад жараб’ёўкай было вырашана: каманды будуць падзелены на дзве групы, першая складалася з чатырох калектываў, другая налічвала тры каманды. Канешне, петрыкаўскія дружыны былі вызначаны ў розныя падгрупы. Так, хлопцы з першай гарадской школы спаборнічалі з апанентамі з Акцябрскага, Калінкавіч і Мазыра. “Рысі” ж супрацьстаялі камандзе “Васількі” з Ельска і Лельчыцкай дружыне. Лепшыя два калектывы з кожнай групы, якія вызначаліся праз гульні па кругавой сістэме, выходзілі ў фінальную частку турніру, дзе і “размяркоўвалі” паміж сабой месцы з першага па чацвёртае.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
На ўрачыстым адкрыцці Адкрытага Кубку ўдзельнікаў спаборніцтваў павітала загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Зінаіда Беламутава: “Выказваю шчырыя словы падзякі нашым гасцям за падтрымку Адкрытага Кубку Чалага. Спадзяюся, што наша спартыўнае свята пройдзе без траўм, у добразычлівай і сяброўскай атмасферы!”. І распачаўся валейбол!

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Сустрэча калінкавіцкіх і мазырскіх валейбалістаў скончылася на карысць апошніх працягам трох партый – 1:2. А вось спартсмены з першай гарадской школы сышліся на пляцоўцы з яўнымі фаварытамі – валейбалістамі з Акцябрскага. Нягледзячы на больш высокі ўзровень гасцей, нашыя юнакі далі сапраўдны бой, толькі крыху саступіўшы ў канцы кожнай з партый – 0:2. Астатнія матчы ў сваёй групе маладыя людзі таксама саступілі – усе з лікам 1:2. Стваралася ўражанне, што спартсмены з сярэдняй школы № 1 прайгравалі ў першую чаргу маральна, не маглі сабрацца і паказаць сваю лепшую гульню, бракуючы ў простых момантах і аддаючы запаветныя розыгрышы.
У астатніх жа сустрэчах валейбалісты з Акцябрскага не пакінулі сапернікам ніякіх шанцаў, адолеўшы мазыран з лікам 2:1 і апанентаў з Калінкавіцкага раёна – 2:0. Такім чынам, у паўфінал выходзілі спарт-смены з Акцябршчыны і Мазыршчыны.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
У другой групе барацьба была не менш напружанай, хоць і распачыналася ўсё даволі прадказальна. Ельская дружына “Васількі” была відавочна слабейшай за праціўнікаў з Лельчыцкага раёна і прайгралі з лікам 0:2. Здавалася, што і нашыя спартсмены справяцца з ельскімі спартсменамі без асаблівых праблем, але тут нашыя “Рысі” сустрэлі сапраўдны бой. Крыўдныя памылкі, пераходзячая ад адной каманды да другой ініцыятыва, перанеслі выяўленне мацнейшых да трэцяй партыі, дзе, урэшце, перавага была на баку валейбольнага клуба з Петрыкаўшчыны – 2:1. Такім чынам, гэтая перамога забяспечыла валейбольнаму клубу “Рысі” пуцёўку ў паўфінал, а прадстаўнікі “Васількоў”, насупраць, пачалі збірацца дадому.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Сустрэча ж з лельчыцкай дружынай перамогі нашым хлопцам не прынесла – госці разабраліся з гаспадарамі працягам двух партый.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Наперадзе валейбалістаў чакалі паўфінальныя паядынкі: у першым “Рысі” трапілі на каманду з Акцябршчыны, а ў другім высвятлялі спартыўныя адносіны лельчыцкія і мазырскія спартсмены.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Спартыўныя кандыцыі каманды з Петрыкаўшчыны мацнелі з кожнай гульнёй, але дзве гульні запар адгукнуліся на сілах каманды. Абедзве дружыны змагаліся годна, але госці з Акцябрскага больш граматна размеркавалі свой патэнцыял і перамаглі з лікам 2:1, забяспечыўшы сябе шлях у фінальную гульню за першае месца ў спаборніцтвах. А вось лельчыцкія аматары валейбола больш хутка разабраліся з сапернікамі з Мазыршчыны – 2:0.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
У барацьбе за трэцяе месца “Рысі” аказаліся мацнейшымі за мазыран і святкавалі перамогу з лікам 2:0. Даволі хутка скончылася і супрацьстаянне за чэмпіёнскі тытул. Тут чакана мацнейшымі былі суседзі з Акцябрскага, другую прыступку п’едэстала занялі лельчыцкія валейбалісты.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!
Віншуем прызёраў з узнагародамі і з радасцю адзначаем, што з года на год геаграфія спаборніцтваў пашыраецца і колькасць удзельнікаў павялічваецца.

Кубак Чалага сабраў валейбалістаў з шасці раёнаў Гомельшчыны!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о