На базе раённага Дома культуры прайшоў святочны канцэрт “У рытме Новага года”.

Навагоднія святы набліжаюцца, а гэта значыць, што па ўсёй краіне арганізоўваюцца ўрачыстыя мерапрыемствы, ладзяцца канцэрты.
Педагогі і навучэнцы Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў напярэдадні свят змаглі падараваць землякам не толькі магчымасць добра правесці час, але і паднялі настрой, прымусілі яшчэ мацней чакаць надыходу Каляд і Новага года.
Маленькія артысты сцэны не саромеліся і з запалам выконвалі песні і танцы, а падтрымлівалі іх выкладчыкі і, безумоўна, прысутныя, сярод якіх знаходзіліся бацькі, бабулі і дзядулі, сябры.
Ігра на музычных інструментах: фартэпіяана, цымбалах, скрыпцы не пакінула без эмоцый ніводнага гледача. Чароўная музыка напоўніла залу прыемнай атмасферай.
Гледачы – людзі рознага ўзросту: ад маленькіх дзетак да людзей паважанага ўзросту, але калі прыйшоў час гучна клікаць галоўнага госця мерапрыемства – Дзеда Мароза, усе без выключэння прымалі ўдзел у важнай місіі. І гэта яшчэ раз пацвярджае, што любы чалавек хоча хоць на хвіліну зведаць сапраўдны цуд і акунуцца ў атмасферу свята. З задавальненнем разгадвалі дзеці і дарослыя загадкі на навагоднюю тэматыку, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.
Новы год – свята цудаў і незабыўных эмоцый, а яшчэ гэта час, калі можна загадаць самыя запаветныя жаданні і яны абавязкова спраўдзяцца.

Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа! Кожны год  павінен заканчвацца прыгожа!

Анастасія КІСЕЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о