Канікулы ў радасць

0
169

Летам дзеці больш часу праводзяць самастойна на вуліцы і бацькі павінны звярнуць асаблівую ўвагу на часаправядзенне непаўналетніх. Нагадаем, якія небяспекі падцікоўваюць нашых дзяцей у вольны ад вучобы час.

Водная стыхія

Купанне ў рэках, азёрах і вадаёмах – папулярны занятак летам. Памятайце, дзеці павінны быць пад пастаянным наглядам дарослых. Менавіта ў летні канікулярны перыяд узрастае рызыка няшчасных выпадкаў на вадзе. На Гомельшчыне пры дадзеных абставінах загінула ў гэтым летнім сезоне пяць непаўналетніх. У сувязі з гэтым выратавальнікі МНС і ТВВАД на пастаяннай аснове праводзяць прафілактычныя рэйды.

У горадзе Нароўлі на рацэ Прыпяць 17-гадовую навучэнку каледжа, пры купанні панесла плынню і яна пачала тануць. Работнікі ТВВАД з выкарыстаннем катэра даставілі дзяўчыну на бераг.

У горадзе Рэчыца з ракі Дняпро паблізу цэнтральнага пляжа работнікі ТВВАД выратавалі 15-гадовага навучэнца школы, які пры купанні заплыў на глыбіню і пачаў тануць. Выратавальнік, які ажыццяўляе дзяжурства на беразе ракі, убачыў падлетка, які тануў, уплаў даплыў да яго і выцягнуў юнака на бераг.

У горадзе Добрушы з ракі Іпуць ратавальнікі выцягнулі адразу траіх навучэнцаў каледжа. Пры купанні на адлегласці 40 метраў ад берага іх панесла плынню. Работнікі ТВВАД з выкарыстаннем катэра даставілі падлеткаў з вады на бераг.
Бяспека на вадаёмах – гэта пытанне першараднай важнасці. Падчас рэйдаў работнікі МНС гутараць і з бацькамі, і з дзецьмі: папярэджваюць аб магчымых небяспеках і навучаюць правілам бяспечных паводзін на вадзе.

Закінутыя будынкі

Недабудаваныя або закінутыя будынкі заўсёды прыцягваюць увагу дзяцей сваёй загадкавасцю і цікавымі прадметамі. Аднак гульні ў такіх месцах уяўляюць сур’ёзную небяспеку, паколькі яны могуць папярэднічаць траўмам або небяспечным сітуацыям.
У мінулым месяцы жлобінскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі дзіцяці, якое пракралася ў неэксплутаванае будынак праз краты аконнага праёму і не магло самастойна выбрацца. Выратавальнікі з выкарыстаннем бензарэзу вызвалілі 7-гадовае дзіця і перадалі медыкам. З пералом хлопчыка шпіталізавалі. Будаўнічыя пляцоўкі, неэксплутаваныя будынкі ўяўляюць сабой месцы, дзе прысутнічае мноства патэнцыйных небяспек для дзяцей. Вострыя прадметы, неабароненыя ямы, няскончаныя ці ўжо разбураныя канструкцыі могуць стаць прычынай сур’ёзных траўмаў ці нават згубы.

Дзіцячая цікавасць
Цікаўнасць дзяцей – гэта натуральная і важная якасць, якая дапамагае ім спазнаваць свет вакол сябе. Аднак часам гэтая цікаўнасць можа прывесці да выпадкаў траплення дзяцей у непрадбачаныя сітуацыі і ў выніку да негатыўных наступстваў.
10 мая светлагорскія выра-тавальнікі выязджалі на аказанне дапамогі 2-х гадоваму малому. Дзіця надзела на галаву цацачную машынку, і бацькі без дапамогі спецыялістаў не змаглі яе зняць. 30 мая мазырскія выратавальнікі аказвалі дапамогу 8-гадоваму дзіцяці, рукі якога затрымаліся ў снегакаце. Работнікамі МНС пры дапамозе бакарэзаў і мускульнай сілы вызвалілі дзіця і перадалі медыкам. Хлопчыка шпіталізавалі.
Каб пазбегнуць небяспек, звязаных з цікаўнасцю дзяцей, неабходна правільна кіраваць гэтым працэсам. Важна тлумачыць дзецям, якія месцы ці прадметы небяспечныя і навучыць іх неабходным правілам. І, канешне, не пакідаць дзяцей без нагляду.

Гульні з агнём
Дзіцячае свавольства з агнём – адна з асноўных прычын узнікнення пажараў. З пачатку года ў вобласці адбылося 4 такія выпадкі. Не стала выключэннем і петрыкаўшчына.
У маі месяцы на нумар 112 паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы ў пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Як высветлілася, малодшае дзіця са шматдзетнай сям’і ўзяло каробку з запалкамі, якая ляжала ў доме на халадзільніку, і падпаліла паперу ў гаспадарчай пабудове. У выніку пашкоджаны дах драўлянай гаспадарчай пабудовы. На шчасце, пацярпелых няма.
Бяспека дзяцей у летні перыяд – гэта прыярытэт для кожнага з бацькоў. Прытрымліваючыся простых парад і рэкамендацый, дарослыя могуць забяспечыць спакойны адпачынак сваіх дзяцей падчас летніх прыгод. Не забывайце, што назіранне, навучанне і прадастаўленне патрэбнай абароны з’яўляюцца ключавымі фактарамі для забеспячэння бяспекі дзяцей у гэты сезон.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.
Фота Наталлі Чарняўскай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о