Камфорт і бяспека на гарадскіх пляжах. Што можа перашкаджаць?

0
59

На днях наш карэспандэнт звярнуў увагу на адсутнасць шлагбаўма на гарадскім пляжы нумар 2.

Камфорт і бяспека на гарадскіх пляжах. Што можа перашкаджаць?Наяўнасць шлагбаўма на гарадскім пляжы – не проста капрыз службы ТВВАД, гэта пытанне бяспекі адпачываючых, іх камфорту і элементарна парадку.

Як растлумачыў нам работнік выратавальнай станцыі, наяўнасць бар’ера абмяжоўвае ўезд аўтатранспарту на зону адпачынку. Прычым, дастаткова ўстанавіць агароджы ў выглядзе драўляных штыроў, каб закрыць пытанне.

Інфармацыя, што нельга паркаваць машыны на прыбярэжнай тэрыторыі, зрэшты, як і ездзіць па ёй, вядомая не ўсім вадзіцелям. Паркавацца дазволена толькі на адведзенай для гэтага тэрыторыі.

Сёння зацікаўленыя службы і ведамствы павінны старанна сачыць за інфраструктурай: добраўпарадкоўваць стаянкі і ўстанаўліваць спецыяльныя абмежавальныя канструкцыі, якія прадухіляюць несанкцыянаваны ўезд у рэкрэацыйныя зоны. Адным словам, рабіць усё для камфортнага адпачынку гараджан. Заезд на пляж нумар 1, напрыклад, таксама абсталяваны шлагбаўмам. І парушальнікаў ля самай вады мы не знайшлі.

На гарадскім пляжы нумар 2, адзначым яшчэ дадаткова, адсутнічае сістэматычны вываз смецця. Кантэйнеры цалкам запоўнены. Просім звярнуць увагу на гэты факт адказныя службы.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о