Прыпыначны пункт у гарадскім пасёлку Капаткевічы звязвае пасёлак з населенымі пунктамі раёна і з раённым цэнтрам у тым ліку. Аўтобусы і маршрутнае таксі адыходзяць ад яго ўранні. Восеньскі час, вядома, пара, калі світаць пачынае пазней. Дайшла да прыпынку, пастаяла колькі хвілін і раптам два ліхтары, справа і злева ад прыпыначнага пункта, якія і так знаходзяцца даволі далёка, патухлі. Глянула на гадзіннік: палова восьмай. Астатнія ліхтары па вуліцы Базарнай працягвалі гарэць. Пад’ехала маршрутнае таксі, святла з салона ледзь хапала, каб убачыць прыступку, на якую трэба ступіць. Падсвечваючы сабе мабільнымі тэлефонамі, грамадзяне, у асноўным сталага ўзросту, з цяжкасцю заходзілі ў транспартны сродак. Прыпомніўся выраз «хоць вока выкалі». А яшчэ падумалася, што так і да траўмы не далёка. Эканомія – гэта, канечне, добра, але час восеньскі. Пытанне да камунальных службаў: чаму па вуліцы Базарнай ліхтары працягваюць гарэць, а вуліца Фрыдрыха Энгельса разам з прыпынкам акунаецца ў цемру? Вельмі хацелася, каб за асвятленнем сацыяльна значных аб’ектаў адказныя службы сачылі ў першую чаргу і эканомілі ў нейкіх іншых месцах. Тым больш, што асвечанасць прыпыначнага пункта ў г.п.Капаткевічы па вуліцы Базарнай і раней выклікала нараканні: ліхтары знаходдзяцца ў метрах 5-7 ад прыпыначнага пункта.
Т. МІХАЛАВА.
Фота аўтара.





Оставить комментарий