Не менш непрыемную сітуацыю, у плане стану дарожнага пакрыцця, назіраем і па вуліцы Каралёва. А калі быць больш дакладнымі, то на адрэзку дарогі, які ідзе ўздоўж інтэрната да кааператыўных шматпавярховак. Для аўтааматараў, без перабольшання, шлях дадому ператвараецца ў заплыў. Грэйдзіраванне і падсыпка дарогі, нават матэрыялам рознай фракцыі, вырашаюць праблему да першых ападкаў.
Час прымаць больш каардынальныя рашэнні па гэтым адрэзку дарогі, тым больш, што істотная частка работ па навядзенні парадку на тэрыторыі спальнага мікрараёна праведзена. Хаця, выклікае нараканне жыльцоў і новая дарога, якая нядоўга радавала роўным і гладкім пакрыццём. Адсутнасць сцёкаў трымае ваду на паверхні ў час вялікіх ападкаў і даволі працяглы час пасля.
Вырашыўшы агучаную праблему, можна было б паставіць прыгожую жырную кропку ў пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый дамоў № 15, 17, 17 па вуліцы Каралёва, дзе добраўпарадкаванне не праводзілася больш за 20 гадоў.
В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий