Гарадскі парк у чаканні кампенсацыйнай пасадкі

0
334

Надарылася вольная хвіліна – зазірнуў у гарадскі парк за глытком свежага паветра з водарам апалай лістоты. Ведаю, што за падобным рэлаксам сюды спяшаюцца многія землякі, таму добраўпарадкаванне і ўтрыманне ў належным стане любімага месца адпачынку петрыкаўчан і гасцей райцэнтра – пытанне для нас надзённае і хвалюючае.
На жаль, даводзіцца канстатаваць сумны факт: заканчваецца спрыяльны перыяд для восеньскага азелянення, а гарадскі парк так і не дачакаўся кампенсацыйнай пасадкі – “куток” насупраць школы-інтэрната зіяе прагалам. Аператыўнае рэагаванне адказных службаў дазволіць “закрыць” агучаную праблему гэтым сезонам, каб вясною мы маглі любавацца маладзенькімі дрэўцамі.

А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о