Урачыстая рэгістрацыя нованароджанага прайшла ў аддзеле ЗАГС горада Петрыкава.
У сям’і Сяргея Талецкага і Ніны Хлоп’евай ужо растуць двое дзяцей: дзевяцігадовая Вераніка і трохгадовы Канстанцін. Трэцяе дзіця, дзяўчынку, назвалі незвычайным імем Ляона.
Павіншаваць гаспадара шматдзетнай сям’і і маці прыйшла намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Святлана Алёкса.
Святлана Мікалаеўна ўручыла кветкі і падарунак ад «БСЖ» і пажадала шматдзетнай сям’і моцнага здароўя, удачы і працвітання.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара
Оставить комментарий