З цяжкасцямі паспяхова справіліся
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко наведаў з працоўным візітам Добрушскі раён і адно з буйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна – Добрушскі фарфоравы завод.
Мінулы год быў для прадпрыемства не простым: з-за страты некаторых сыравінных рынкаў і прыпынення супрацоўніцтва па пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ўзровень вытворчасці скараціўся на заводзе на 5% адпаведна 2021 года. Але ўдалося знізіць рызыку: аналагічныя адзінкі абсталявання былі знойдзены ў Турцыі і Кітаі, а сыравінныя пытанні ўдалося вырашыць змяніўшы рэцэптуру масы.
У выніку гэты год стаў для фарфоравага гіганта даволі паспяховым: аднавіліся аб’ёмы вытворчасці да паказчыкаў 2021 года, пашырыліся рынкі збыту беларускай прадукцыі ў Расіі.
Старшыня аблвыканкама ў час сустрэчы са спецыялістамі раёна адзначыў, што ўсе хвалюючыя насельніцтва Добрушчыны пытанні будуць пачутыя. Багата чаго было зроблена ў горадзе напярэдадні мінулагодняга Дня беларускага пісьменства, але гэта не з’яўляецца падставай, каб прыпыніць развіццё інфраструктуры рэгіёна.

“Спартак” узбуйняе вытворчасць
Добра вядомая не толькі ў краіне, але і за яе межамі кандытарская фабрыка “Спартак” запусціла новую лінію тонкага шакаладу.
Новыя вытворчыя магутнасці вырабляюць, сіламі 13-ці новых спецыялістаў-працаўнікоў, паўтары тоны шакаладу на гадзіну, ці 5 тысяч тон на год, што складае 20% ад агульнай вытворчасці фабрыкі.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Леанід Заяц адзначыў, то лінія дазволіць паменшыць агульную колькасць імпартнай прадукцыі, павысіць выручку “Спартаку” і не пакіне абыякавымі замежных спажыўцоў. На паліцах крам з’явіцца шакалад з цытрусавымі цукатамі, імбірам і лімонам, малінай і арэхамі, у распрацоўцы зараз шакалад з папкорнам, мармеладам, карамеллю.
Прыярытэтныя напрамкі экспарту – Расія і Кітай. Увогуле ж гомельская кандытарская прадукцыя пастаўляецца ў 19 краін, апошнія падпісаныя дамовы пра пастаўкі з В’етнамам і Турцыяй.

Светлагорск можа атрымаць лядовую арэну ўжо напрыканцы года
Днямі дэлегацыя аблвыканкама наведала будаўнічую пляцоўку ў Светлагорску, дзе ўзводзіцца цэнтр гульнявых відаў спорту і лядовая арэна. Гісторыя будаўніцтва гэтага аб’екта не абышлася без пэўных складанасцяў: у 2011 годзе працы тут замарозілі, але не так даўно на пляцоўцы каля стадыёна “Папернік” зноў закіпела работа: праходзіць мантаж жалезабетонных канструкцый, узвядзенне вонкавых сцен, праводзяцца падземныя камунікацыі. Разам з тым рыхтуецца плошча пад лядовую арэну, на чарзе – сантэхнічныя, электрамантажныя працы, работа па ўсталяванню даху.
Гендырэктар ААТ “Будтрэст №20” Аляксандр Шэраметаў адзначыў, што спартыўны аб’ект плануецца здаць да канца бягучага года. У будаўнічых работах выкарыстоўваюцца беларускія матэрыялы, пераважна вытворчасці прадпрыемстваў Гомельскай вобласці.
У сваю чаргу будаўнікам было рэкамендавана не адыходзіць ад гаспадарчых прынцыпаў і ўжо прыступіць да закупкі халадзільнага абсталявання, каб да адпаведных мантажна-наладачных работ не мець замаруджвання па пастаўках, і, вядома, не страціць таннасць у кошце.
На лядовай арэне будуць рыхтаваць хакеістаў, а таксама праводзіць масавыя катанні для ўсіх жадаючых.

Буйная будоўля ў галіне АПК
У ходзе працоўнага візіту на Жлобіншчыну старшыня аблвыканкама Іван Крупко наведаў будаўніцтва МТК на 768 гадоў падраздзялення ААТ “Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат”. У мінулым годзе гаспадарка ўжо ўвяла ў эксплуатацыю комплекс на 250 гадоў і мадэрнізавала шэраг фермаў з састарэлым абсталяваннем.
Зараз на гаспадарцы сярэдні надой на карову складае каля 25 кілаграмаў малака ў суткі. Аграрыі спадзяюцца, што з пабудовай новага комплексу гэты асноўны паказчык будзе толькі ўзрастаць. Будаўнікам Іван Іванавіч параіў выключна добрасумленна паставіцца да гэтага аб’екта, засяродзіць увагу на тэрмінах здачы і якасці выкананых будаўнічых работ.
Малочна-таварны комплекс плануецца здаць восенню бягучага года.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах “Гомельскай праўды”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о