У Францыі працягваюцца пратэсты, ёсць загінуўшыя.
Здаецца, акцыі пратэстаў у Францыі ўжо нікога не здзіўляюць. Выклікае непаразуменне хіба што толькі той факт, што ў развітой краіне грамадскія праблемы да гэтага часу вырашаюцца шляхам адкрытага супрацьстаяння, у выніку якога церпяць усе: і эканоміка, і грамадства.
Ініцыятарамі забастовак на гэты раз выступілі фермеры, якія выйшлі на вуліцы, а потым пачалі блакіраваць рух на дарогах, выказваючы пратэст супраць нізкіх заробкаў і іншых праблем эканамічнага характару. Здаецца, чарговае “мерапрыемства” ўжо стала звыклай справай як для французскай улады, так і для грамадства. Але на гэты раз не абышлося без ахвяр.
На поўдні Францыі, у Аксітаніі, аўтамабіль пратараніў барыкаду, зробленую пратэстуючымі з цюкоў сена і здзейсніў наезд на траіх чалавек. У выніку здарэння на месцы загінула жанчына, яе муж і 14-гадовая дачка атрымалі цяжкія траўмы. На жаль, дзяўчынка таксама не выжыла, а мужчына знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
Але гэты няшчасны выпадак не стаў урокам ні для ўдзельнікаў пратэстнай акцыі, ні для кіраўніцтва краіны. Даволі цынічна выглядае ўчынак пратэстуючых: як паведаміў прэфект дэпартамента, барыкады былі ліквідаваны фермерамі з знак салідарнасці з ахвярамі здарэння.
На жаль, шляхоў цывілізаванага выпраўлення сітуацыі пакуль не відаць у блізкатэрміновай перспектыве. Пакуль фермеры плануюць блакіраваць Парыж, самі парыжане выходзяць на акцыю супраць Алімпіяды-2024. Здаецца, што парадак падчас дэманстрацый павінны забяспечваць паліцэйскія, але некалькі соцень праваахоўнікаў арганізавалі свой вулічны пратэст, патрабуючы дадатковых выплат перад алімпіядай, што пройдзе сёлета ў сталіцы Францыі.
Арцём ГУСЕЎ.
Оставить комментарий