Сёння наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. На Петрыкаўшчыне з нагоды пройдуць патрыятычныя, інфармацыйныя і спартыўныя мерапрыемствы, у якіх закладзена галоўная ідэя дзяржаўнага свята – яднання і нашай агульнай адказнасці за будучыню Беларусі.
Чараду ўрачыстасцяў у райцэнтры адкрыў мітынг у гарадскім парку каля помніка нашага знакамітага земляка Васіля Ісакавіча Талаша.
Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва раёна, лідары грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі працоўных калектываў.
З Днём народнага адзінства павіншаваў жыхароў Петрыкаўшчыны старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў. Кіраўнік раёна адзначыў, што маладое дзяржаўнае свята мае пад сабой гісторыю вызначэння нашага народу жыць у адной краіне, у адзінстве, бараніць суверэнітэт роднай Беларусі.
Аляксандр Аляксандравіч пажадаў усім мірнага неба над галавою, шчасця і дабрабыту кожнай сям’і, далейшага развіцця нашай нашай краіны, Петрыкаўшчыны.
Оставить комментарий