У краіне праходзіць акцыя “Дай лесу новае жыццё”. У гэтым годзе яна прымеркаваная да Года допраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мінулым тыдні актыўна падтрымалі гэтую ініцыятыву, далучыўшыся да пасадкі лесу і лідары нашага раёна.
21 сакавіка па ўсёй Беларусі стартавала экалагічная акцыя “Дай лесу новае жыццё”, накіраваная на аднаўленне лясных угоддзяў і фарміраванне беражлівых адносін да прыроды.
Сумесна з Петрыкаўскім лясгасам на пасадку выехалі члены раённага Савета старшакласнікаў, актывісты “БРПА” і іх куратары з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
З энтузіязмам удзельнікі акцыі прыняліся за працу – высаджвалі маладыя дрэўцы, укладваючы ў гэты працэс не толькі свае сілы, але і часцінку душы. Працавітасць, цягавітасць і любоў да прыроды – вось якасці, якія юныя лесаводы праявілі ў поўнай меры. Удзел у такой акцыі – гэта не проста выкананне задання, гэта магчымасць для моладзі адчуць сваё дачыненне да вялікай і важнай працы па захаванні і прымнажэнні прыродных багаццяў роднай краіны.
– Наш лес – гэта наша багацце. Такой дружнай кампаніяй мы зрабілі жыццё лепшым і прыгажэйшым. Для дзяцей гэта не проста пасадка дрэў – гэта ўрок адказнасці. Яны бачаць, як іх праца ператвараецца ў рэальную справу. Без сумневаў, удзел у такіх акцыях неабходны. Вельмі было цікава назіраць, калі дзеці цікавіліся: “праз колькі вырасце ялінка?”. Чуць іх каментары: “Мне цяпер 14, праз тры гады прыеду і пагляджу, як расце дрэва, якое я пасадзіла”. Вельмі прыемна, што іх турбуе не толькі сучаснасць, але і будучыня, – падкрэсліла Ірына Рамашэўская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай і метадычнай рабоце ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Беларусь, дзе лясы займаюць 40% тэрыторыі, сапраўды ўнікальная. Але гэты статут патрабуе сістэмнай працы. Штогод бураломы і хваробы знішчаюць сотні гектараў. Акцыя “Дай лесу новае жыццё!” стала адказам на гэтыя выклікі. Удзельнікі бачаць у ёй не толькі экалагічны, але і выхаваўчы сэнс.
Па інфармацыі Петрыкаўскага лясгаса ў ходзе акцыі ў Петрыкаўскаім раёне на 17-ці задзейнічаных аб’ектах, пасаджана больш за 22 гектара лясных культур, выкарыстана 114 тысяч пасадачнага матэрыялу з гадавальніка Петрыкаўскага лясгаса. Ужо прынялі ўдзел у акцыі: 114 чалавек – работнікі лясгаса, 146 – удзельнікі працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і ведамстваў, а таксама проста неабыякавыя людзі.
Наступным этапам стане акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”, якая пачнецца з 12 красавіка і будзе сканцэнтравана на добраўпарадкаванні бела-рускіх лясоў. Завяршэнне мерапрыемстваў запланавана на 1 мая, у Дзень працы.
Марыя Тамко,
фота аўтара.
Оставить комментарий