Час ад часу кожны з нас сутыкаецца з дарожнымі знакамі. Яны суправаджаюць нас штодня, накіроўваючы рух, папярэджваючы пра бяспеку, інфармуючы аб правілах.
Нядаўна, праходзячы па вуліцы Дзеда Талаша, каля 15-га дома, побач з паваротам на вуліцу Муляраўскую, я заўважыла даволі непрывабную карціну: дарожны знак, які не толькі пагнуты, але і перавернуты ў іншы бок. Гэта, мякка кажучы, выклікае пытанні.
На першы погляд, пагнуты ці перавернуты знак можа здацца дробяззю. Але гэта не так. Дарожныя знакі – гэта не проста сродкі арганізацыі дарожнага руху. Яны з’яўляюцца неад’емнай часткай сістэмы бяспекі дарожнага руху. Іх правільнае размяшчэнне і добрая бачнасць – гэта гарантыя таго, што кіроўцы і пешаходы атрымаюць неабходную інфармацыю.
Антаніна Смірнова,
фота аўтара.
Оставить комментарий