У рэдакцыю газеты патэлефанаваў жыхар райцэнтра і паведаміў пра нездавальняючы стан тратуарнай дарожкі па вуліцы Муляраўскай на скрыжаванні з вуліцай Маладзёжнай. Земляка хвалюе не толькі эстэтычны выгляд, але і бяспека. Паўразбураная пешаходная дарожка ў дзённы час ўжо дастаўляе нязручнасці пешаходам, але з надыходам цемры ператвараецца ў крыніцу павышанай небяспекі. Няроўнасці, схаваныя ў цені, могуць прывесці да падзенняў, траўмаў, асабліва для дзяцей. Веласіпедысты ж вымушаны лавіраваць, рызыкуючы страціць раўнавагу і ўпасці. Тратуарны бардзюр, які, здавалася б, закліканы аддзяляць пешаходную зону ад прылеглай тэрыторыі, знаходзіцца ў жаласным стане. Ён настолькі разбураны, што літаральна хутка ўпадзе ў канаву, ствараючы дадатковыя перашкоды і робячы праход па дарожцы яшчэ больш небяспечным. Варта было б тут навесці належны парадак. Жыхары спадзяюцца, што праблема будзе вырашана ў бліжэйшы час.
М. Паўлава.
Фота аўтара.





Оставить комментарий