Дапамога побач

0
45

Псіхалагічная дапамога людзям, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам, з’яўляецца важным аспектам падтрымкі і дапамогі, якая дапамагае пераадолець цяжкасці і вярнуцца да нармальнага жыцця. Куды звярнуцца калі патрэбна эмацыйная падтрымка ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, калі няма з кім падзяліцца сваёй праблемай ці вам страшна заставацца дома – адказвае псіхолаг ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага обслугоўвання насельніцтва Кацярына МАРЦЫНКЕВІЧ:

– Вопытныя і неабыякавыя спецыялісты заўсёды гатовыя прыйсці да вас на дапамогу і абараніць вас ад агрэсіі і жорсткасці ў сям’і. Вы заўсёды можаце атрымаць дапамогу, патэлефанаваўшы па тэлефонах: 2-05-54 – “тэлефон даверу” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, альбо звярнуцца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Першамайская, 118а. Ананімнасць і канфідэнцыяльнасць гарантуюцца.
Акрамя таго, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі Цэнтр аказвае паслугу сацыяльнага патранату для вырашэння праблем жыццядзейнасці сям’і, якая апынулася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Сацыяльная паслуга аказваецца бясплатна.
Дадаткова паведамляем: у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па адзіным нумары 133. Рэжым працы: кругласутачна – 24/7. Кошт: бясплатна для абанентаў “Белтэлекама”, А1, МТС, life:). Даступнасць: званкі з мабільных і стацыянарных тэлефонаў. Лінія прызначана для аказання прафесійнай псіхалагічнай падтрымкі ў складаных жыццёвых сітуацыях уключаючы: цяжкія захворванні, гвалт і пачуццё безвыходнасці, смерць або страта блізкага чалавека, растанне з блізкімі людзьмі і многія іншыя сітуацыі, якія сталі для вас цяжкімі псіхалагічна.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о