Дагледжанасць – сінонім клапатлівасці

0
84

Маюцца ў гарадскіх дварах месцы, якія прыцягваюць жыхароў для адпачынку: людзі пенсійнага ўзросту збіраюцца абмеркаваць навіны, мужчыны ў выхадныя дні пагуляць у даміно, малыя пазабаўляцца. Ёсць такая тэрыторыя і па вуліцы Розы Люксембург. Немудрагелісты столік і лавачкі не маюць асаблівага дэкору, але палюбіліся жыхарам. Аблюбавалі месца за магчымасць перадыхнуць і наведвальнікі базарнай плошчы, якія ідуць міма з пакупкамі ў руках.
Не так даўно вулічны столік пацярпеў паломку: у сталешніцы адарвалася адна з драўляных рэек, і месца стала небяспечным. Сказаць па праўдзе, спадзяюся, што пасля выхаду публікацыі знойдуцца прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, якія ў бліжэйшы час самастойна зробяць нескладаны рамонт дваравой мэблі на карысць землякоў. А кіраўніцтва Петрыкаўскага камунгаса просім узяць сітуацыю на кантроль і пры неабходнасці – прывесці ў належны выгляд месца адпачынку.
Бяспека вышэй за ўсё!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о