Тэрыторыя гарадскога парку чарговы раз трапіла ў поле зроку нашага карэспандэнта па прычыне непарадку.
Так, дэкаратыўныя кустарнікавыя расліны маюць патрэбу ў тэрміновай стрыжцы – з моманту апошняй, па ўсім відаць, прайшло нямала часу: галіны адраслі амаль напалову ад памеру самой расліны. Ды яшчэ тэрыторыю парка імкнуцца “захапіць” акацыі-самасеі. Іх дружныя хаатычныя парасткі назіраюцца па правы бок ад алеі Герояў, фактычна ўздоўж усяго схілу.
Праблема акрэслена, спадзяемся на хуткае яе ўхіленне.
В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий