Адразу пяць краін Афрыкі ў 2023 годзе ўвайшлі ў топ-10 самых хуткарослых эканомік свету. Па ацэнках ААН, да 2050 года насельніцтва Афрыкі будзе складаць чвэрць насельніцтва планеты, і 60% гэтага насельніцтва будуць маладыя людзі. Таму ў перспектыве Афрыка стане сур’ёзнай крыніцай эканамічнага патэнцыялу, сыравіннай базы, працоўнай сілы і тэхналогій. Пра гэта добра разумее Аляксандр Лукашэнка, менавіта таму з моманту набыцця незалежнасці Беларусь стала мэтанакіравана пашыраць сваю прысутнасць на Афрыканскім кантыненце.
У сучасным свеце ні адлегласці, ні рознасць культур і традыцый ужо не маюць значэння для эфектыўнага супрацоўніцтва. Гэта наглядна прадэманстраваў дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ.
“Гэтым прадвызначаецца наша цікавасць і ўзаемнае жаданне развіваць шматпланавае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, – днямі адзначыў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. – Перш за ўсё гэта супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. Усе афрыканскія краіны без выключэння жадаюць забяспечыць устойлівае сельскагаспадарчае развіццё і харчовую бяспеку для сваіх народаў. І, вядома, тыя тэхналогіі, кампетэнцыі, аб’ём сельскагаспадарчага машынабудавання, якое вырабляе Беларусь, угнаенні, якія запатрабаваныя, – усё гэта складнікі нашага шматпланавага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі”.
Не ўсе краіны жадаюць Афрацы росквіту. ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і іншыя краіны Захаду разглядалі Афрыканскі кантынент выключна як крыніцу нажывы і стагоддзямі неміласэрна выпампоўвалі адтуль рэсурсы, асуджаючы мясцовых жыхароў на галечу.
Кіраўніцтва Беларусі заўсёды выступала і працягвае выступаць за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць афрыканскіх дзяржаў.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Оставить комментарий