9 ліпеня 2024 года пройдуць электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці

0
149

9 ліпеня 2024 года пройдуць электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці.

Арганізатар электронных таргоў: камітэт “Гомельаблмаёмасць”, горад Гомель, праспект Леніна, 3, тэлефоны: 8-0232-50-66-43, 50-69-49.
Аператар электроннай гандлёвай пляцоўкі: адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”, электронны адрас ЭГП: www.et.butb.by, тэлефоны: 8-017-309-32-49, 309-32-09.

Лот № 5
Інфармацыя аб прадмеце электронных таргоў: капітальны будынак – будынак спецыялізаваны для размяшчэння падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (будынак пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1) з гаражом, прыбіральняй, брамкай, варотамі, плотам, антэннай мачтай, аднапавярховы цагляны, агульнай плошчай 263 м2, інвентарны нумар 335/С-7482.
Месца знаходжання: Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, горад Петрыкаў, вуліца Карла Маркса, 7.

Інфармацыя аб зямельным участку: плошча – 0.2003 гектараў у арэнду на 10 гадоў.
Прадавец: камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”, тэлефон 8-02350-2-70-37.

Звесткі пра магчымае выкарыстанне зямельнага ўчастка: ва ўстаноўленым парадку выкарыстоўваць зямельны ўчастак, пры ўмове рэканструкцыі пад аб’екты рознічнага гандлю, грамадскага харчавання.

Абмежаванні правоў на зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў ахоўных зонах электрычных сетак, плошча 0.0012 гектара.
Звесткі аб умовах, прадугледжаных у рашэнні аб адабранні зямельнага ўчастка: заключыць з Петрыкаўскім райвыканкамам дагавор арэнды зямельнага ўчастка і забяспечыць ва ўстаноўленым парадку ажыццяўленне ў двухмесячны тэрмін пасля яго падпісання дзяржаўную рэгістрацыю спынення права пастаяннага карыстання камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас” на зямельны ўчастак з кадастравым нумарам 324350100001000622 і ўзнікнення права арэнды, на гэты зямельны ўчастак, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на яго; атрымаць ва ўстаноўленым парадку архітэктурна-планіровачнае заданне на рэканструкцыю аб’екта і тэхнічныя ўмовы для інжынерна-тэхнічнага забеспячэння гэтага аб’екта, дазвол на правядзенне праектна-пошукавых работ і распрацоўку будаўнічага праекта на рэканструкцыю аб’екта ў тэрмін, які не перавышае аднаго года; пачаць рэканструкцыю аб’екта на працягу дванаццаці месяцаў з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі на рэканструкцыю гэтага аб’екта; завяршыць рэканструкцыю аб’екта ў тэрміны, вызначаныя праектнай дакументацыяй; зняць на займаемым зямельным участку ўрадлівы пласт і выкарыстоўваць яго згодна з праектнай дакументацыяй; выконваць правы і абавязкі землекарыстальнікаў, землеўладальнікаў і ўласнікаў сумежных зямельных участкаў.

На сайце www.gomeloblim.gov.by, www.gki.gov.by можна пазнаёміцца з абавязковымі ўмовамі электронных таргоў.

Пачатковы кошт прадмета электронных таргоў: 97985 рублёў 83 капейкі.
Задатак для ўдзелу ў электронным гандлі: 19 500 рублёў.

Арганізатар электронных таргоў мае права адмовіцца ад правядзення электронных таргоў у любы час, але не пазней як за 3 каляндарныя дні да наступлення даты іх правядзення.

Задатак пералічваецца на разліковы рахунак ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” № BY60AKBB30120000066940000000 у ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка AKBBBY2X, УНП 190542056 да падачы заявы. Код катэгорыі прызначэння перакладу: для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — OTHR; для фізічных асоб – MP2B (плацеж з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку фізічнай асобы) або CASH (плацеж наяўнымі ў касе банка). Код назначэння плацяжу – 40901 (пералiчэнне гарантыйнага ўзносу). Прыём заяў (з дакументамі, якія прыкладаюцца) для ўдзелу ў электронных таргах ажыццяўляецца з дня размяшчэння на ЭГТ інфармацыі аб правядзенні электронных таргоў і спыняецца 4 ліпеня 2024 года ў 15.00.

Аддзел эканомікі Петрыкаўскага
райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о