Зялёны канвеер працуе на поўную магутнасць

0
845

У гарачыя і сонечныя ліпеньскія дні ў сельгаспрадпрыемствах Петрыкаўшчыны на поўную магутнасць працуе зялёны канвеер. Як арганізавана праца ў БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, вывучала наш карэспандэнт.

Тэхніка і людзі ў полі заняты ўвесь светлавы дзень – у гаспадарцы ідзе другі ўкос шматгадовых траў. Работы трэба зрабіць вельмі шмат, таму тэмпы, як зазначае кіраўнік, змяншаць не даводзіцца.

Зялёны канвеер працуе на поўную магутнасцьПа словах кіраўніка гаспадаркі Сяргея Ракіцкага, нарыхтоўка травяністых кармоў – справа, без перабольшвання, стратэгічнай важнасці. Менавіта ад якасці нарыхтаваных кармоў у пэўнай ступені залежыць эканамічныя паказчыкі сельгаспрадпрыемства.
– Духмянае сена, сакавітая “зялёнка”, багаты на пратэіны сянаж шмат у чым вызначаюць прадуктыўнасць буйной рагатай жывёлы, захаванасць пагалоўя, сярэдні надой малака, сярэднесутачныя прыбаўленні ў вазе і, як вынік, эканамічную эфектыўнасць галіны жывёлагадоўлі, – пазначыў у час размовы Сяргей Мікалаевіч.

Зялёны канвеер працуе на поўную магутнасцьЗадача механізатараў і вадзіцеляў – своечасова правесці ўсе работы, каб захаваць пажыўнасць і якасць кармоў пры закладцы ў траншэі – ім добра вядома: на нарыхтоўцы кармоў, традыцыйна, задзейнічаны лепшыя механізатары ААТ “Чалюшчавічы”.
Механізаваны атрад на нарыхтоўцы кармоў заняты ўвесь светлавы дзень. Дынаміка ў калектыва добрая. У дзень нашага прыезду на палетку працавалі два кормаўборачныя камбайны, дзве касілкі і сем адзінак тэхнікі былі задзейнічаны на адвозцы. Механізатары на адвозе зялёнай масы ад камбайна са сваімі задачамі спраўляюцца на выдатна – за плячыма гады працы, адпаведна, і вопыту. Аднак, як пазначыў у час сустрэчы кіраўнік сельгаспрадпрыемства, нарыхтоўка травяных кармоў – гэта толькі палова справы, вельмі важна забяспечыць іх захаванасць да новага ўраджаю у найлепшых кандыцыях.

Зялёны канвеер працуе на поўную магутнасць – У гаспадарцы на зімова-стойлавы перыяд кармоў заўсёды нарыхтоўваецца дастаткова. Аднак, каб мець добрыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі, гэтага мала. Для павелічэння прадуктыўнасці жывёл, апроч усяго іншага, патрэбен першакласны фураж.
Мы практыкуем дзве асноўныя тэхналогіі нарыхтоўкі сенажу: закладка яго ў траншэі, а таксама згортванне ў рулоны і ўпакоўка ў поліэтыленавую плёнку.

Зялёны канвеер працуе на поўную магутнасць
Уладзімір Ракіцін і Іван Каленік не “навічкі” ў сельскай гаспадарцы: у кожнага з іх за плячыма больш за дваццаць гадоў механізатарскага стажу

Што да першага спосабу, то тут за справу бяруцца лепшыя механізатары, якія задзейнічаны на трамбоўцы сянажных ям і траншэй. На сённяшні дзень гаспадаркай нарыхтавана 15698 тон сенажу. Тэхналогія закладкі сянажнай траншэі застаецца ранейшай, яна, як і 10, 20 гадоў таму, патрабуе ўважлівасці і адказнасці кожнага працаўніка, – пазначае Сяргей Ракіцкі.
Каб здробненая трава не губляла пажыўныя рэчывы, зялёную масу неабходна бесперапынна разраўноўваць і якасна ўтрамбоўваць. Дадзеную аперацыю з асаблівым стараннем выконваюць Уладзімір Ракіцін і Іван Каленік. Мужчыны не навічкі ў сельскай гаспадарцы: у кожнага з іх за плячыма больш за 20 гадоў механізатарскага стажу
– У гаспадарцы дакладна распланавана структура плошчаў, паэтапна вядзецца нарыхтоўка кожнага віду корму з пэўнага ўчастка, дакладна расстаўлена тэхніка. У любой справе ўсё трэба паспяваць своечасова, інакш адзін від работы абавязкова накладзецца на іншы, і пра якасць і своечасовасць можна будзе забыць. Мы сабе такога дазволіць не можам, таму стараемся працаваць з улікам распрацаванага рэгламенту, – дадаў Сяргей Ракіцкі. Гэтым правілам, як пазначыў кіраўнік, кіруюцца ўсе работнікі ААТ “Чалюшчавічы”, таму з упэўненасцю глядзяць у будучыню і атрымліваюць добры вынік.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о