Жыццё ў танцы i танец у жыццi

0
591

Жыццё ў танцы i танец у жыццi

2 снежня дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Задорынкі” Мышанскага філіяла Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел у Адкрытым харэаграфічным фестывалі-конкурсе “DANCE COLOR FESTIVAL WINTER 2023“, які праходзіў у гарадскім Цэнтры культуры ў Гомелі.

На конкурс прыехалі дзеці і дарослыя амаль з усіх рэгіёнаў Беларусі. У праграме – больш за 10 намінацый, у тым ліку народныя, эстрадныя, бальныя, усходнія танцы, цыркавое мастацтва.

Удзельнікі харэаграфічнага ансамбля прывезлі праграму з 3 нумароў у намінацыях “Эстрадны танец” і “Стылізацыя народнага танца”.

Працавітасць, пастаянны рух наперад і ўменне працаваць у камандзе – асноўныя складнікі поспеху “Задорынак”. Удзельнікі ансамбля заўсёды вельмі адказна ставяцца да падрыхтоўкі да конкурсаў, іх старанні былі ацэнены і членамі журы. За танцы “Зіма-майстэрня”, “Суніца-ягадка” і “Зімачка-зіма” ансамбль атрымаў тры дыпломы лаўрэатаў I ступені. І, можа быць, самыя маленькія ўдзельнікі не вельмі добра ўсведамляюць значэнне такога важкага звання – лаўрэаты, але яны вельмі добра разумеюць, што перамаглі.
Малайцы ! Так трымаць!

Ірына СУПРУНЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о