Многія знаходзяць страчаныя рэчы і каштоўнасці, аднак нямногія знаходкі нясуць у міліцыю.
Следства чарговы раз тлумачыць: прысваенне згубленых каштоўнасцяў нясе за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць. У некаторых выпадках дадзеныя дзеянні могуць быць расцэнены як крадзеж. Такія знаходкі ў крамах, кафэ, рэстаранах, школах, будынках, у альтанках ці іншых месцах, куды чалавек, які страціў або пакінуў часова рэч, можа вярнуцца, адназначна расцэньваюцца заканадаўствам як крадзеж.
Расследуючы дадзеную катэгорыю спраў, следчы старанна вывучае сабраную інфармацыю, у тым ліку шляхам прагляду запісаў з камер відэаназірання. У нашым выпадку, здарэнне, якое мела месца ў Петрыкаве ў маі месяцы, адназначна трапляе менавіта пад такую класіфікацыю.
Так, дакладна ўстаноўлена, што абвінавачаны, маючы цвёрды намер, падышоў да стала на дзіцячай пляцоўцы, дзе дзіцям часова быў пакінуты смартфон, і выкраў яго, пасля чаго даволі хутка пакінуў месца здзяйснення злачынства. Дзякуючы камерам відэаназірання чарговы злачынец устаноўлены, тэлефон канфіскаваны, адмаўляцца не мае сэнсу.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.




