Сёння, у кінатэатры «Беларусь», адбылася дыялогавая пляцоўка «Роля жанчыны ў сям’і і грамадстве», арганізаваная Петрыкаўскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь».
Ганаровымі гасцямі і спікерамі дыялогавай пляцоўкі сталі:
Сянько Святлана Уладзіміраўна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.
Мамрукова Наталля Людвікаўна — намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».
Якубенка Тамара Паўлаўна — прыёмны бацька дзіцячага дома сямейнага тыпу, маці для дзясяткаў дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Сцепаненка Яна Вячаславаўна — урач-эксперт кабінета медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ўстановы аховы здароўя «Петрыкаўская раённая бальніца».
Каюкало Ірына Мікалаеўна — б’юці-майстар, візажыст-стыліст, бровіст.
Мерапрыемства, якое прайшло ў фармаце адкрытай размовы, сабрала актыўных жанчын раёна, прадстаўнікоў улады і экспертаў, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, якія датычацца ролі сучаснай жанчыны, сямейных каштоўнасцей і сацыяльнай пазіцыі.







Оставить комментарий