Заснежаныя дарогі – экзамен для аўтааматараў!

0
864

Моцныя снегапады, якія “накрылі” краіну на гэтым тыдні, сталі сур’ёзным выпрабаваннем для ўсіх, хто “на колах”.

З-за несвоечасовай замены летніх шын на зімовыя асобным аўтааматарам было зусім не да жартаў.
Кожны аўтамабіліст, які хоць раз апынуўся на галалёдзе ці ў снежным сумёце, разумее ўсю важнасць своечасовай змены шын.
Выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка АДАІ Аляксандр Губар нагадаў, што пунктам 2071 ПДР прапісана: “Пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон, а таксама аўтобусы з тэхнічна папушчальнай вагой да 5 тон павінны быць з зімовымі шынамі. Важна памятаць, што яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням часткі другой пункта 25 дадатку 4 ПДР.
Згодна з пунктам 25 дадатку 4: “Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе і адным са знакаў “М+S“, ”M&S“, ”М S“ у час эксплуатацыі на ўказаным пакрыцці маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 міліметры”.
Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 2 артыкула 18.11 КаАП і цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. У выпадку паўторнага парушэння штраф павялічваецца да 5 базавых велічыняў.
– З пачатку сезона зафіксавана 83 парушэнні ПДД у пытанні змены летніх шын на зімовыя. За першы тыдзень 2026 года выяўлена 7 такіх парушэнняў. Мелі месца і ДТЗ з удзелам кіроўцаў на летняй гуме.
Што да штрафных санкцый, то 13 кіроўцаў былі аштрафаваны на 0,5 БВ, 12-ць, за паўторнае правапарушэнне, на 1БВ і адзін кіроўца за шматразовае парушэнне – на 2 БВ.
Памятайце, дарога не даруе ні памылак, ні легкадумных адносін да правіл бяспекі.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о