У гарадскім пасёлку Капаткевічы, па вуліцы Інтэрнацыянальнай, пачала працаваць крама нехарчовых тавараў “Усё для дома” гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “ПРЫПЯЦКІ АЛЬЯНС” Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.
Перавагай новай крамы, як пазначылі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, з’яўляецца той факт, што тут можна набыць тавары, скарыстаўшыся льготным крэдытам ад ААТ “Беларусбанк” “На родныя тавары”.
Першыя пакупнікі ўжо змаглі ацаніць зручнасць знаходжання крамы ў крокавай дасягальнасці, а таксама разнастайнасць асартыменту.


Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные