З мэтай паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама іншымі харчовымі і нехарчовымі таварамі, распараджэннем раённага выканаўчага камітэтам вызначаны час і месца правядзення восеньскіх кірмашоў.
У рабоце кірмашоў прымуць удзел арганізацыі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, фермерскіх гаспадарак, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншыя арганізацыі, вытворцы тавараў народнага спажывання.
Так, у Петрыкаве кірмашы пройдуць на пляцоўцы па вуліцы Базарнай паміж крамамі “ПраЗапас” і “Тры цаны” – 14, 21, 28 верасня і 5, 12, 19, 26 кастрычніка.
У гарадскім пасёлку Капаткевічы – 28 верасня, 12 і 26 кастрычніка.
Работа кірмашоў будзе арга-нізавана з 9 да 14 гадзін.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий