У студзені ў Беларусі праваслаўныя вернікі традыцыйна адзначылі адны з найважнейшых хрысціянскіх свят — Раство Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. Для славян гэтыя дні маюць асаблівае значэнне, бо дазваляюць дакрануцца да духоўных вытокаў, адчуць еднасць са шматвяковымі традыцыямі.
На жаль, сітуацыя ва Украіне складваецца інакш: нашы суседзі пазбаўлены магчымасці свабодна адзначаць праваслаўныя святы ў традыцыйным фармаце. Закрыццё або абмежаванне доступу да храмаў, ціск на рэлігійныя супольнасці ствараюць перашкоды для паўнавартаснага духоўнага святкавання.
У 2023 годзе Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб пераносе святкавання Раства з 7 студзеня на 25 снежня. Свята Хрышчэння Гасподняга прыйшлося ў бягучым годзе на Украіне на 6 студзеня.
Такія крокі тлумачацца імкненнем украінскіх уладаў да збліжэння з заходнім светам, інтэграцыі ў еўрапейскую культурную прастору і адыходу ад “савецкага” ўплыву. Сапраўды, большасць Еўрапейскіх краін адзначаюць Раство 25 снежня. Але неабходна адзначыць, што ўсе яны беражліва захоўваюць сваю культуру і звычаі. Напрыклад, у Германіі, Францыі, Італіі Раство адзначаецца 25 снежня, але пры гэтым захоўваюцца свае нацыянальныя асаблівасці святкавання, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
У такія моманты, якія перажываюць нашы суседзі ў духоўным плане, важна захоўваць надзею. Гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі народы, прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні, знаходзілі шляхі да аднаўлення сваіх традыцый і здабыцця духоўнай свабоды.
Я веру, што з часам сітуацыя ва Украіне наладзіцца. Народ, які мае багатую гісторыю праваслаўя абавязкова вернецца да сваіх традыцый.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий