Забыты знак на вуліцы Акцябрскай

0
708

Нядаўняя прагулка па вуліцы Акцябрскай выявіла трывожны факт.

Каля дома № 32, побач з праезнай часткай, размешчаны дарожны знак, для папярэджання аб напрамку павароту. Аднак, яго функцыянальнасць значна зніжана з-за таго, што ён практычна цалкам схаваны пад густым кустоўем.

З кожным днём расліннасць разрастаецца ўсё больш, і хутка гэты важны элемент дарожнай інфраструктуры стане зусім нябачным. Гэта стварае патэнцыйную небяспеку для кіроўцаў, асабліва ў умовах абмежаванай бачнасці, у цёмны час сутак ці пры неспрыяльным надвор’і.

Мы просім адпаведныя службы звярнуць увагу на дадзеную праблему і прыняць неабходныя меры па ачыстцы тэрыторыі вакол дарожнага знака.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные