Днямі ў поле зроку трапіў люк калектарнага калодзежа, што размешчаны на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і завулка Горкага. Справа ў тым, што вада з калодзежа цячэ бесперапынна то з большай, то з меншай сілай на працягу некалькіх тыдняў. Жыхары, што жывуць побач, адзначаюць: раней вада цякла з калодзежа, што знаходзіцца крыху вышэй, і спецыялісты камунальнай службы выправілі недарэчнасць. Але хутка сітуацыя паўтарылася.
Мы звяртаем увагу адказнай службы на гэты факт. Пагадзіцеся, вада, якая цячэ без справы і ў не натуральным асяроддзі спрыяе таму, што разам з ёй уцякаюць нашы грошы.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий